Беларускі Дом у Варшаве приглашает всех неравнодушных присоединиться к маршу солидарности с Беларусью. «Шаноўныя беларусы Варшавы і іншых польскіх гарадоў! У суботу 27 чэрвеня адбудзецца Марш Салідарнасці ў Варшаве. Шэсце распачнецца, а 12:00 ад помніка Тадэвуша Касцюшкі (Plac Żelaznej Bramy), потым скіруецца на вуліцу Маршалкоўскую, дзе мы створым жывы ланцуг у падтрымку палітвязняў у Беларусі! План мерапрыемства: 12:00 — пачатак каля помніка Касцюшкі (Plac Żelaznej Bramy) 12:15 — прамовы арганізатараў і ўдзельнікаў 12:15 — падпісанне паштовак для палітвязняў 12:15 — збор сродкаў для сем’яў палітвязняў у Беларусі 13.00 — марш да вул. Свентакшсыкай (ul. Świętokrzyska) і там становімся ў ланцуг па баку Палаца Культуры і Навукі (PKiN) з транспарантамі і сцягамі 13:30 — канец акцыі. Магчымыя нязначныя змены ў праграме, таму сачыце за навінамі. Рабіце плакаты (у тым ліку па-ангельску і па-польску, бо мы мусім звярнуць увагу міжнароднай супольнасці на тое дзікунства, якое зараз адбываецца ў Беларусі. Прыходзьце самі, прыносьце нашыя нацыянальныя сімвалы, запрашайце знаёмых, рабіце рэпосты гэтага маршу! Праявім салідарнасць з нашымі суайчыннікамі!»

Теги других блогов: марш солидарность Беларусь